Ілюстрацыйнае фота
Позна вечарам 15 траўня у вёсцы Вялікія Масушыны Свіслацкага раёна гарэла хата і легкавік “ВАЗ 2101” 1985 года выпуску, паведамляе МНС.
У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены ў хаце і легкавік, які стаяў побач з хатай.
Ноччу 16 траўня гарэла прыватная лазня ў аграгарадку Струбніца Мастоўскага раёна. Агнём пашкоджаны дах і перакрыццё будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.