Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Свята пачалося ў гарадскім парку з прывітання і шэсця ўдзельнікаў фестывалю.
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Потым у Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Перад уваходам у цэнтр культуры разгарнулася выстава-конкурс сямейнай творчасці “Творчая майстэрня сямейнага дабрабыту”.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Фота Міністэрства культуры ў інстаграме
Прывітальны адрас атрымалі ўдзельнікі і ад міністра культуры Анатолія Маркевіча.
Асноўнай часткай імпрэзы стаўся конкурс сямейных калектываў “Жыццё як творчасць”.
У гарадскім парку тым часам слонімцаў і гасцей забаўлялі творчыя калектывы Гродзеншчыны, а пасля на адкрытай пляцоўцы і ўдзельнікі фестывалю.
Вечарам у канцэртнай зале цэнтра культуры адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю і канцэрт артыстаў беларускай эстрады “Зорная ростань”.
Гран-пры фестывалю “Жывіце ў радасці” заваяваў сямейны фальклорны калектыў роду Лямбовічаў «Крона» з Мінскай вобласці.