ДАІ
На дарогах Гродзенскай вобласці з красавіка гэтага года інспектарамі ДАІ выяўлена ўжо больш за 9000 фактаў адсутнасці допуску да руху транспартных сродкаў, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Інспектары нагадваюць, што тэхагляд стандартнага бензінавага легкавіка абыйдзецца яго ўладальніку ў 41 рубель 60 капеек, а штраф за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду прадугледжаны да 3 базавых адзінак — гэта 96 рублёў. Пры паўторнай сустрэчы з інспектарам без тэхагляду штраф будзе складаць ужо ад 2 да 5 базавых адзінак — ад 64 да 160 рублёў.
І яшчэ адна карысць ёсць пры пройдзеным тэхаглядзе, і яна самая галоўная — бяспека на дарозе, нагадвае ДАІ і заклікае кіроўцаў праходзіць тэхагляд і атрымліваць допуск да дарожнага руху.
Фота ДАІ