Ілюстрацыйнае фота
17 траўня ў Гродне здарыліся два пажары, паведамляе МНС.
У 16.00 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыбудове да памяшкання таварыства рэтуальных паслугаў на праспекце Касманаўтаў. У выніку пажару знішчаны паддоны ў прыбудове на плошчы 2 кв. метра, пашкоджаны ўваходныя дзверы ў мансарду і канёк даху на плошчы 4 кв. метры. Маёмасць у будынку не пацярпела.
Вечарам гэтага ж дня на Кляновай вуліцы ў Гродне гарэў легкавік БМW-735 каля шматкватэрнага жылога дома. Пашкоджана абсталяванне маторнага адсека.
Прычыны пажараў выяўляюцца.