Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне адбыліся два пажары дамоў у Лідскім і Навагрудскім раёнах, паведамляе МНС.
Так днём 18 траўня ў вёсцы Пецюны Лідскага раёна гарэў нежылы дачны дом. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
У гэты ж дзень вечарам у вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна гарэў жылы дом. Там таксама агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.