Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 22 траўня ў аграгарадку Цырын Карэліцкага раёна гарэў жылы дом. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў тэрмічныя апёкі гаспадар дома. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Ноччу 23 траўня гарэў жылы дом у аграгарадку Суботнікі Іўеўскага раёна. Там агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, закопчаны сцены і маёмасць у доме.
Вечарам 22 траўня гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Шаўкі Ваўкавыскага раёна. У выніку пажару згарэў легкавік Citroen Xsara, які знаходзіўся ў пабудове, агнём таксама пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.