Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-0 °C
Дятлово
пасмурно
-0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Вецер ламаў і выварочваў дрэвы ў шасці раёнах Гродзенскай вобласці

23 мая 2022 9:26
Поделиться:

Ліквідацыя наступстваў моцнага ветру

21 траўня моцнымі парывамі ветру пры вялікім дажджы былі зафіксаваны падзенні дрэў у Свіслацкім, Ваўкавыскім, Бераставіцкім, Лідскім, Мастоўскім, Гродзенскім раёнах і ў горадзе Гродна, паведамляе МНС.

Каля дома

Выратавальнікам паступіла 11 паведамленняў пра падзенні дрэў.

Каля шматпавярховіка

11 дрэваў упалі на праезджыя часткі аўтадарог, адно — у двары шматпавярховіка ў Гродне, у Ваўкавыскім раёне ўпаўшае дрэва пашкодзіла лакафарбавае пакрыццё легкавіка.

На дарозе

У 37 населеных пунктах у Гродзенскім, Шчучынскім і Воранаўскім раёнах парушалася электразабеспячэнне. Для ліквідацыі аварый аператыўна былі задзейнічаны аварыйныя брыгады электрасетак.

Падраздзяленні МНС дапамагалі ліквідаваць наступствы стыхіі па ўсім рэгіёне разам з прадстаўнікамі камунальных службаў і электрасетак. Пацярпелых людзей не было, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram