Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 23 траўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Геранены Іўеўскага раёна, канстатуе МНС.
У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці, акно і дзверы ў кацельным памяшканні. Прычына ўзгарання высвятляецца.
За апошнія суткі гэта быў адзіны пажар у Гродзенскай вобласці, адзначаецца ў паведамленні.