Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-5 °C
Мосты
переменная облачность
-5 °C
Дятлово
переменная облачность
-5 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Ваўкавыскім раёне работнікі МНС выратавалі 71-гадовую пенсіянерку пасля ДТЗ

26 мая 2022 11:00
Поделиться:

Пасля ДТЗ

25 траўня ў 12.09 гадзін у службу “101” Ваўкавыскага раёна паступіла паведамленне пра ДТЗ каля вёскі Лозы, дзе патрэбна была дапамога выратавальнікаў, паведамляе МНС.

Выратавальнікі працуюць на месцы аварыі

Выратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Ваўкавыскага райаддзела МНС на месцы ўстанавілі, што адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіляў Фольксваген-Гольф, грузавога МАЗа і лася.

У выніку дэфармацыі легкавіка ў ім аказалася заблакаванай пасажырка 1950 года нараджэння, якая падавала прыкметы жыцця.

Байцы МНС зрабілі ўсё неабходнае, каб не адбылося ўзгаранне машыны, а потым з дапамогай спецыяльных інструментаў дасталі пацярпелую з салона легкавіка і перадылі медыкам з хуткай дапамогі для шпіталізацыі.

Кіроўца легкавіка 1952 года нараджэння загінуў. Кіроўца МАЗа не пацярпеў.

Расследаваннем усіх абставін гэтага здарэння займаюцца супрацоўнікі следчага камітэта, адзначаецца ў паведамленні.

Фота і відэа МНС

Наш канал в Telegram