Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Змрок і холад. Дождж і сонца —
У вясны такі зарад,
Што змяняецца бясконца
На цяпло яе расклад.
Звычка рупіцца старая
Старых весці ў агарод,
Ды надвор’е не пускае
Класці ў глебу карняплод.
Толькі птушкі, гнёзды звіўшы
У халодную вясну,
Птушанятак нарадзіўшы,
Песню зноў вядуць сваю.
А ў чалавечым асяроддзі
Замарозіўся актыў.
Здаецца, рупімся чагосьці,
Але плёну — й след прастыў.