Ім яшчэ вучыцца і вучыцца
З балонікамі і сцяжкамі
Карэспандэнт партала gs.by пабываў на ўрачыстай лінейцы з нагоды заканчэння навучальнага года ў слонімскай СШ №10.
Паколькі з раніцы ў Слоніме ішоў дождж, то апошнія званкі ў слонімскіх школах сёлета гучалі ў актавых залах навучальных устаноў.
Адміністрацыя і госці школы
У СШ №10 урачыстасць пачалася з выступу дырэктара школы і ўнясеннем у актавую залу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У залу ўносяць дзяржаўны сцяг
Прагучаў Дзяржаўны гімн Беларусі, і завуч школы зачытала спісы выпускнікоў 9 і 11 класаў, якія дапушчаны да здачы дзяржаўных экзаменаў.
Потым былі традыцыйныя выступленні і пажаданні вучням, іх бацькам і настаўнікам гасцей з упраўлення адукацыі, з райаддзела МНС, прадстаўніка праваслаўнай царквы, вайсковай часткі і іншых.
Узнагароджваюць
Уручэнне граматы
У страі
З граматай
Яшчэ адна ўзнагарода
Гучала музыка і песні. Адміністрацыя школы ўручала Ганаровыя граматы лепшым вучням.
Выпускнікі 11 класаў станчылі свой вальс.
У канцы імпрэзы адзінаццацікласнік з першакласніцай далі ўсёй школе апошні званок.
Закончылася ўрачыстасць вынасам з залы Дзяржаўнага сцяга і гучаннем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які старанна падпявалі выпускнікі двух 11 класаў.
Спяваюць