Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-5 °C
Мосты
пасмурно
-5 °C
Дятлово
пасмурно
-5 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Прайшоў вясковы сход у Міжэвічах

31 мая 2022 9:13
Поделиться:

Вяскоўцы на сходзе ў Міжэвічах

У аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна адбыўся шырокамаштабны сход вяскоўцаў, у якім прыняў удзел начальнік Слонімскага райаддзела МНС Віталь Стукачоў і іншыя суб’екты прафілактыкі, паведамляе МНС.

Відэафільм

У пачатку мерапрыемства выратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўную пляцоўку, на якой паказалі спосабы тушэння пажару падручнымі сродкамі і прадэманстравалі магчымасці аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення.

Перад канікуламі інспектары прапаганды нагадалі школьнікам пра правілі бяспекі дома, у школе, на вуліцы, у лесе і на вадаёмах ды папярэдзілі пра небяспеку забавак з агнём і купанне ў непрыстасаваных для гэтага местах.

У сельскім доме культуры, дзе працягнуўся сход, начальнік райаддзела МНС Віталь Стукачоў нагадаў вяскоўцам пра правілы бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках, а таксама параіў абсталяваць дамы аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі ды ўсталяваць на смартфоны мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.

Потым на тэму бяспекі жыхароў аграгарадка выступілі прадстаўнікі органаў апекі, энерганадзору і сацыяльнай абароны.

Кожны жадаючы з прысутных мог задаць ім пытанні і атрымаць кваліфікаваны адказ, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram