Ілюстрацыйнае фота
30 траўня ў 17.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка Ford Galaxy 1997 года выпуску каля шматкватэрнага дома на вуліцы Язэпа Драздовіча ў Навагрудку. У выніку пажару агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Вечарам у гэты дзень гарэў двухкватэрны дом у вёсцы Яскевічы Гродзенскага раёна. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у абедзвюх кватэрах. Пры самастойным тушэнні пажару пацярпеў гаспадар першай кватэры 1956 года нараджэння, які з апёкамі 1- 3 ступені грудной клеткі і рук (30% цела) шпіталізаваны.
Раніцай 31 траўня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Беразнякі Смаргонскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны сцены і закурадымлена столь лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.