Працуе экскаватар
5 траўня распачалася рэканструкцыя стадыёна “Нёман”. Аб тым сведчыць кароценькая абвестка на ўваходных варотах.
Абвестка пра рамонт
Стадыён быў збудаваны напрыканцы 70-х гадоў уласнымі намаганнямі мастаўлян. Тут праводзіліся шматлікія спаборніцтвы. У тым ліку рэспубліканскага маштабу. Праходзілі парады і шэсці падчас святаў у часы СССР.
Капітальны рамонт
Апошнім часам стадыён стаў менш запатрабаваны і ўзнікла патрэба ў яго рэканструкцыі.
Былі знесены трыбуны, бегавая дарожка, пакрыццё футбольнага поля. Тыдзень таму назад распачалася разборка цаглянай агароджы стадыёна.
Так выглядае цяпер стадыён «Нёман» у Мастах
Што ўзнікне на месцы былога стадыёна — невядома, бо няма пашпарта аб’екта. Няма ніякай інфармацыі, які выгляд ён будзе мець. Невядома таксама, хто праводзіць рэканструкцыю, назіранне за працаю і калі аб’ект здадуць у эксплуатацыю.