Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Нагадаем, у мінулую нядзелю, 29 траўня, падчас канфлікту ў Ваўкавыску ад удару нажом у грудзі загінуў 28-гадовы мясцовы жыхар. Яшчэ двое ўдзельнікаў канфлікту атрымалі тады траўмы рознай ступені цяжкасці. Западозраны з месца злачынства ўцёк да прыезду міліцыі.
Мінулай ноччу сумеснымі намаганнямі мясцовых праваахозўнікаў, іх калегаў з УУС і абласнога АМАПу 30-гадовы фігурант справы быў затрыманы каля Ваўкавыска.
Папярэдне ўстаноўлена, што перад інцыдэнтам мужчына ўжываў спіртныя напоі. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за нанясенне цялесных пашкоджанняў, адзначаецца ў паведмленні.
Фота БЕЛТА