Летні ранак Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Сабака спіць на сонцы залаты
І ўсміхаецца праз сон сваёй пякноце.
На даху дрэмлюць сцішана каты,
Цяпло катоў змарыла ў іх ляноце.
А птушкі гучным шчэбетам сваім
Збудзіць спяшаюць гэты летні ранак,
І ўжо выходзяць людзі па адным
У горад, адмяніўшы свой сняданак.
Аўтобус першы хутка праімчыць,
Жыццё працягнецца ў адвечнай кругаверці,
Ды марш з вайсковай часткі загучыць
Так недарэчна напамінам смерці.