Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў
Слонімскія чараўнiцы-каравайнiцы прынялі ўдзел у XIIІ Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які праходзіць у Гродне з 3 да 5 чэрвеня.
Знакамітыя Паўлаўскія караваі, якія выпякаюць майстрыхі на Слонімшчыне, маглі пакаштаваць у Гродне падчас фестывалю ўсе ахвотныя.
Каравай уручылі і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Караніку.
Нагадаем, што ўнікальныя Паўлаўскія караваі прызнаныя нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека.
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў
Падворак Гродзенскай вобласці аздобілі габелены слонімскага майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ларысы Альховік.
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў