
Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 4 чэрвеня на Замкавай вуліцы ў Гродне гарэў грузавы мікрааўтобус “Пежо-Баксёр”, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджаны панэль прыбораў і аздоба салона машыны.
Апалове трэцяй ночы 5 чэрвеня на Цэнтральнай вуліцы ў Гродне гарэла двухпакаёвая кватэра ў пяціпавярховіку. У выніку пажару знішчаны пасцельныя прыналежнасці і пашкоджаны ложак.
Прычыны пажараў высвятляюцца.