Пасля сутыкнення
Вечарам 5 чэрвеня на аўтадарозе М6 у Лідскім раёне ў аварыі пацярпеў матацыкліст, паведамляе ДАІ.
На месцы аварыі
53-гадовы кіроўца матацыкла «HONDA» рухаўся з боку Гродна ў Накірунку Мінска і на 180 кіламетры з-за няправільна выбранай хуткасці руху і дыстанцыі да легкавіка «Фольксваген», які ехаў уперадзе, сутыкнуўся з ім.
Легкавік пасля сутыкнення
У выніку аварыі матацыкліст з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ