Выратаваны гаспадар хаты ў Іўі
Раніцай 7 чэрвеня на Завадской вуліцы ў г.п. Карэлічы гарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку. У выніку ўзгарання пашкоджаны сцены і дах будынка.
Днём 7 чэрвеня на Савецкай вуліцы ў Іўі гарэў жылы дом. У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме. Работнікі МНС разам з супрацоўнікамі ДАІ выратавалі з агню гаспадара дома.
Гарыць хата ў Іўі
Супрацоўнікі мясцовай ДАІ Віталь Куц і Ілля Верабей патруліравалі раён, пачулі трэск шыферу і пад’ехалі да дома. Праз акно яны трапілі ў памяшканне, дзе знаходзіўся дызэрантаваны гаспадар хаты 1934 года нараджэння і выцягнулі яго на свежае паветра, адзначаецца ў паведамленні.
Хата пасля пажару
Медыкі аглядзелі выратаванага, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС