Здарылася гэта днямі ў вёсцы Навасёлкі Гродзенскага раёна, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродзенскі РАУС паступіла тэлефоннае паведамленне пра падазроных грамадзян у закінутым збудаванні. Пасля гэтага на месца прыбыў участковы міліцыянер і з засады пачаў назіраць, што там адбываецца, убачыўшы адарваныя ад аконнай рамы дошкі і пачуўшы шоргат у хляве.
Хутка туды пад’ехалі дзве машыны, з якіх выйшлі 4 чалавекі. Яны выносілі з будынка чугунныя батарэі і грузілі іх у машыны. У гэты момант участковы іх і затрымаў.
Затрыманыя аказаліся мясцовымі жыхарамі, якія ведалі, што аб’ект закінуты, і вырашылі гэтым скарыстацца.
Агульная вага ўкрадзенага склала больш за 400 кг на суму каля 180 рублёў.
Маёмасць вярнулі ўладальніку, а на мужчын склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.