У межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы — без дыму і агню” слонімскія выратавальнікі арганізавалі для дзяцей з прышкольных лагераў экскурсіі ў пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні ў Слоніме. Пажарную частку №1 ужо наведалі дзеці з лагера «SMARTkids», паведамляе МНС.
Вялікае
Інспектары прапаганды падрыхтавалі для малечы розныя інтэрактыўныя лакацыі. Пры іх праходжанні дзеці акуналіся ў прафесію выратавальнікаў-пажарных і паралельна навучаліся правілам бяспечных паводзін.
Гульня
У пачатку інспектар МНС пазнаёміў дзяцей з гісторыяй стварэння і развіцця пажарнай справы на Слонімшчыне, паказаў старадаўняе пажарнае дэпо райаддзела МНС і добраахвотнага пажарнага таварыства ды распавёў, як нашы продкі змагаліся з вогненнай стыхіяй.
З інспетарам
Госці пабывалі таксама ў цэнтры аператыўнага кіравання, куды людзі тэлефануюць па нумарах 101 і 112, калі здараецца пажар ці іншая бяда і патрабуецца дапамога выратавальнікаў.
З буклетам
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся тут, як праходзяць дзяжурныя суткі ў выратавальнікаў і пазнаёміліся з пажарным абсталяваннем і спецтэхнікай.
Падчас “Экапіровачнай лакацыі” жадаючыя маглі прымерыць баявое адзенне выратавальнікаў, а на этапе “Бяспечная лакацыя” інспектары праверылі веды школьнікаў па правілах бяспекі і напомнілі, як не трапіць у бяду пры наведванні лясоў, вадаёмаў і падчас прагулкі па вуліцы.
Прымяраем адзенне пажарных
На “Воднай лакацыі” супрацоўнікі МНС распавялі, у якіх месцах у Слонімскім раёне дазволена купацца. Тут кожны жадаючы паспрабаваў прымерыць выратавальныя сродкі на вадзе. Выратавальнікі нагадалі дзецям, што хадзіць на вадаём без дарослых строга забаронена.
Праверка набытых ведаў
Пасля завяршэння інтэрактыўнага навучання інспектары ўручылі дзецям сертыфікат пра паспяховае заканчэнне “Школы юных пажарных” і інфармацыйныя буклеты з карыснымі парадамі па бяспецы.
Сертыфікат
На завяршэнне мерапрыемства зрабілі агульны здымак на памяць пра гэтую сустрэчу.
Фота МНС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.