Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-5 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-5 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-5 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Тры аварыі: у Лідзе пацярпеў пешаход, у Гродзенскім раёне — жанчына-кіроўца, у Ашмянах — пасажыр

9 июня 2022 9:46
Поделиться:

На месцы ДТЗ у Лідзе

За адны суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры аварыі, у якіх пацярпелі трое чалавек, паведамляе ДАІ.

Днём у Лідзе 49-гадовы кіроўца “Опеля” рухаўся па вуліцы Тухачэўскага і здзейсніў наезд на пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Жанчына з траўмамі шпіталізавана ў бальніцу.

На месцы аварыі ў Гродзенскім раёне

Другая аварыя адбылася каля 17 гадзін на скрыжаванні дарог М-6 “Мінск – Гродна і Н-6038 “Гродна – Адэльск” у Гродзенскім раёне. Там 60-гадовая кіроўца легкавіка «Chevrolet» рухалася з боку Гродна ў накірунку аграгарадка Адэльск і не ўступіла дарогу аўтамабілю «Scania», які набліжаўся па галоўнай дарозе. Адбылося сутыкненне, у выніку якога жанчына-кіроўца легкавіка атрымала цялесныя пашкоджанні. Пасля агляду дактароў яе адпусцілі дамоў.

Аварыя ў Ашмянах

Трэцяя аварыя здарылася вечарам у Ашмянах на скрыжаванні вуліц Баўмана і Мінейкі. 32-гадовая кіроўца “Сітраена” рухалася па другараднай дарозе з вуліцы Баўмана і на скрыжаванні не прапусціла “Аўдзі”, якая ехала па галоўнай дарозе справа. У выніку сутыкнення 34-гадовы пасажыр “Сітраена” з траўмамі быў шпіталізаваны.

Па ўсіх трох ДТЗ праводзяцца праверкі.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram