Ілюстрацынае фота
Адзін з нячыстых на руку грамадзян узламаў instagram-аккаунт адваката і ў перапісцы пераконваў людзей, што можа дапамагчы вырашыць іх праблемы за пэўную ўзнагароду, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У Ашмянскі РАУС звярнулася па дапамогу жанчына, якая з надзеяй атрымаць прававую дапамогу перавяла зламысніку 100 рублёў.
Цяпер да юрыдычнай праблемы пацярпелай дадалася яшчэ і фінансавая. Асоба махляра выяўляецца. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”, адзначаецца ў паведамленні.