Ілюстрацыйнае фота
За апошняі суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 11 чэрвеня на вуліцы Камарова ў Гродне гарэла кватэра. Агнём пашкоджана мэбля ў пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Днём 11 чэрвеня ў Скідзелі гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены будынка.
У Ашмянах у гэты дзень гарэў гараж на прыватным падворку. Агнём знішчаны дах і маёмасць у гаражы, пашкоджаны перакрыцце і сцены.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 11 чэрвеня ў вёсцы Лужкі Карэліцкага раёна. Там агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены будынка.
Прычына пажараў высвятляюцца.