Заяц на вуліцы Баграціёна ў Слоніме 11.06.2022
Раніцай 11 чэрвеня на вуліцы Баграціёна ў Слоніме ляжаў мёртвы заяц. Відавочна, касавокі не паспеў перабегчы дарогу перад машынай каля цэха вінзхавода (былы “Тэкстыльшчык”).
А зайчыка шкада
Вожыкаў, сабак і катоў, якія загінулі ў горадзе пад коламі аўтатранспарту, даводзіла сустракаць неаднойчы, а вось зайца — упершыню.
І хоць заўважна вырасла ў апошнія гады колькасць даўгавухіх у нашых мясцінах, але гэтага зайчыка шкада.