Фота pexels
Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі прыбылі ў Украіну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РИА Новости і RaiNews24.
Лідэры гэтых трох еўрапейскіх краін плануюць правесці перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Афіцыйныя звесткі пра гэты візіт не распаўсюджваліся з мэтаў бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.