Тут стаяў угнаны легкавік
Дарога ў гараж
Ведаючы, што ў адным з гаражоў у вёсцы стаіць легкавік «Audi 100», ён зайшоў у двор, адкрыў гараж, выкаціў машыну на праезджую частку, завёў яе ключом, які знаходзіўся ў замку запальвання, і паехаў катацца.
Паездка, аднак, працягнулася нядоўга. Праз шэсць кіламетраў у вёсцы Беняконі машыну занесла ў кювет, адкуль сваімі сіламі хлопцу выехаць не ўдалося. Але тут ён выявіў прыпаркаваны «Renault Espace» з ключамі ў замку запальвання, чым і скарыстаўся.
На гэтай машыне малады чалавек ездзіў усю ноч, пакуль каля вёскі Гаранёны Іўеўскага раёна ў машыне не скончылася паліва.
Акурат у Гаранёнах жыў таварыш, у якога хлопец узяў крыху паліва на зваротны шлях. Калі ён з каністрай ішоў да ўгнанай машыны, яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якім паведамілі пра два ўгоны ў тую ноч.
Транспартныя сродкі вярнулі ўладальнікам: адну машыну ў спраўным стане, другую — з тэхнічнымі пашкоджаннямі.
Супраць маладаго чалавека ўзбудзілі крымінальную справу за ўгон. Раней ён ужо асуджаўся па аналігічным артыкуле крымінальнага кодэкса, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ