Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася два пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 18 чэрвеня гарэў жылы дом у аграгарадку Нягневічы Навагрудскага раёна. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць.
Ноччу 19 чэрвеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Куцэвічы Ашмянскага раёна. У выніку згарэў дах і маёмасць у лазні, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.