22 чэрвеня з 9.00 да 11.00 начальнік УДАІ Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі будзе праводзіць “гарачую тэлефонную лінію” з жыхарамі Слонімскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў па пытаннях бяспекі дарожнага руху, паведамляе ДАІ вобласці.
Адказы Генадзя Дзеанізавіча на свае пытанні слонімцы, дзятлаўцы і зэльвенцы могуць атрымаць па тэлефоне 8(0152) 79-75-01, адзначаецца ў паведамленні.