Аўтамабіль таксі пасля аварыі
22 чэрвеня ў 15.57 на праспекце Перамогі ў Лідзе адбылася аварыя з удзелам аўтамабіля таксі, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
22-гадовы таксіст на “Фольксвагене” сутыкнуўся з аўтамабілем “МАЗ”, які ехаў уперадзе ў адным з ім кірунку.
Пасля сутыкнення
У выніку ДТЗ таксіст з рэзанай ранай бядра шпіталізаваны ў бальніцу. Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці нарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам таксістаў, у якіх 10 чалавек паранены і 3 загінулі. Пры гэтым 1 кіроўца таксі быў п’яны, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ