
Дзеці
У межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы — без дыму і агню!” інспектары прапаганды Слонімскага райаддзела МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў сярэдніх школах №№1, 3, 10 і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Слоніме, паведамляе МНС.

Вучацца бяспецы
Выратавальнікі распавялі дзецям пра правілы бяспекі, якія неабходна выконваць на вуліцы і дома, пры наведванні лясоў і вадаёмаў.




Дзятва з задавальненнем паглядзела навучальныя мультфільмы МНС “Чароўная кніга” і прыняла ўдзел у конкурсах і віктарынах, замацоўваючы веды па бяспецы.

Агульнае фота

Адказваюць на пытанні

Буклет
На развітанне выратавальнікі раздавалі дзецям буклеты і жадалі бяспечна прабавіць лета.








Фота МНС