Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-4 °C
Дятлово
пасмурно
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За мінулыя суткі двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Гродне

24 июня 2022 10:21
Поделиться:

На пешаходным пераходзе

Першая аварыя здарылася ў 8.40 на Паўднёвай вуліцы ў Гродне, паведамляе ДАІ.

44-гадовая кіроўца “Опеля” рухалася ў накірунку Індурскай шашы і наехала на раварыста ў той час, калі 17-гадовы хлопец перасякаў на ровары праезджую частку дарогі злева направа па ходу руху транспартнага сродку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пасля аварыі раварыста даставілі ў бальніцу з пераломам ладыжкі. Пасля аказання медычнай дапамогі яго адпусцілі дамоў.

У двары дома

Другое ДТЗ зарэгістравалі каля 20 гадзін на дваровай тэрыторыі вуліцы Гая. Каля дома № 9А справа налева па ходу руху на праезджую частку дарогі выбелга дзяўчынка, якая стукнулася ў заднія правыя дзверы легкавіка “Мазда” і ўпала.

«Мазда» ў двары

Дзяўчынку для абследавання даставілі ва ўстанову аховы здароўя. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Фота ДАі

Наш канал в Telegram