Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, тры чалавекі загінулі, паведамляе МНС.
Раніцай 24 чэрвеня гарэў нежылы дом у вёсцы Дробышы Іўеўскага раёна. Агнём знішчана канапа, закопчаны сцены і столь у доме. У жылым пакоі знойдзены мёртвым мужчына, які самавольна пранік у дом.
Днём 24 чэрвеня гарэла кватэра на Бульвары ленінскага камсамола ў Гродне. На кухні знойдзены мёртвым гаспадар кватэры.
24 чэрвеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра смерць мужчыны ў бальніцы ў Гродне, які напярэдадні атрымаў апёкі 1-2 ступені (80% цела) ў выніку загарання легкавіка на падворку ў г.п.Радунь Воранаўскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.