Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 28 чэрвеня гарэў прыватны дом у вёсцы Авены Асравецкага раёна, паведамляе МНС.
Падчас пажару ў агні загінуў гаспадар дома. У доме знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены.
Яшчэ адзін пажар 28 чэрвеня здарыўся ў Гродне на вуліцы Паповіча. Там у двухпакаёвай кватэры на кухні агнём пашкоджана мэбля.
Прычына пажараў высвятляюцца.