Категории: Происшествия

У Мастоўскім раёне ўтапіўся 13-гадовы хлопчык

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Па папярэдняй інфармацыі, хлопчык адпачываў з сябрамі на беразе Нёмана. Потым ён адзін пайшоў плаваць і пачаў тапіцца. Рыбакі спрабавалі дапамагчы, але падлетак ужо схаваўся пад вадой.

Цяпер цела падлетка шукаюць работнікі Таварыства выратавання на водах і МНС.

Сябры тапельца сказалі, што плаваць яны не збіраліся, а хацелі толькі паглядзець на ўлоў рыбакоў. Чаму іх таварыш пайшоў плаваць адзін — яны не ведаюць.

Месца, дзе здарыўся гэты няшчасны выпадак, для купання не прадназначана. Следчы з прыцягненнем спецыялістаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці агледзеў месца здарэння, апытаў відавочцаў. Мастоўскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку і выяўляе ўсе абставіны інцыдэнта, адзначаецца ў паведамленні.

Фота СК

Последние новости

Слонимские звёздочки зажглись на международной сцене

Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.

23.11.2024

Ушел из жизни выдающийся тренер и наставник Григорий Заковраш

20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…

22.11.2024

Слонимские коммунальщики отчитались: к зиме готовы

Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.

22.11.2024

В Слониме выпал настоящий первый снег. Зима вступила в свои права?

Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.

22.11.2024