Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Вечарэе. Свеціць лямпа.
“Бог як ілюзія” ў святле —
кніга масіўная, як рампа
у Слоніме каля ж/д.
Атэістычны Рычард Докінз
чытаннем сёння “не зайшоў”.
Бога няма. Навошта доказ?
Наш Бог на могілкі сышоў.
У Памінальную нядзелю,
на Радуніцу, кожны дзень
Ён сваю божую кудзелю
пляце нябожчыкам на цень.
Кагось не стала ў свеце ўчора,
кагосьці сёння, заўтра — нас.
У Бога працы больш за мора,
і дзе на ўсіх наўмецца час?..
Жыццё ж квітнее траўнем новым.
Распрануты дзяўчаты, кроў
у жылах імпульсам вясновым
нагадвае, што Бог — любоў!