На месцы ДТЗ
29 чэрвеня ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам раварыста, паведамляе ДАІ.
Пасля сутыкнення
У 12.10 пры пад’ездзе да пазначанага скрыжавання 33-гадовы раварыст не ўступіў дарогу легкавіку “Рэно”, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У Погірах
У выніку аварыі раварыста даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтага здарэння прызначана праверка, а супрацоўнікі ДАІ заклікаюць удзельнікаў руху быць уважлівымі на дарогах.
Фота ДАІ