Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 30 чэрвеня гарэў двухкватэрны жылы дом у вёсцы Белагруда Лідскага раёна, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закопчаны сцены і столь у кватэры №1. Работнікі МНС выратавалі сына гаспадыні кватэры №1. Пасля агляду медыкамі хуткай дапамогі, яго шпіталізавалі. Кватэра №2 не пацярпела.
У гэты ж вечар на Замкавай вуліцы ў Гродне гарэў кабінет у трохпавярхвым офісна-адміністратыўным будынку. У выніку пажару пашкоджана пластыкавае акно і жалюзі.
Таксама ў апошні дзень чэрвеня на Маладзёжнай вуліцы ў Смаргоні гарэў грузавы мікрааўтобус. Агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека, пярэднія колы і салон машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.