Ілюстрацыйнае фота
Днём 1 ліпеня ў вёсцы Азяраны Дзятлаўскага раёна гарэла жылая і хата і гаспадарчая пабудова побач з ёй, паведамляе МНС.
У выніку пажару гаспадарчая пабудова цалкам знішчана, а ў хаце згарэў дах.
Яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова згарэла ў гэты дзень у вёсцы Берагаўцы Шчучынскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.