Ілюстрацыйнае фота
У 04.16 раніцы 3 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылой хаты ў вёсцы Дайлідкі Гродзенскага раёна, канстатуе МНС.
У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены ў хаце і легкавік “Фольксваген-Транспарцёр”.
Прычына пажару высвятляецца.