Гульня ў Дзятлаве
Удзельнікі турніру
Па чатыры шахматысты ў кожнай камандзе з Дзятлава, Слоніма і Ліды выяўлялі, хто з іх мацнейшы за шахматнай дошкай.
Першае каманднае месца заняла Ліда
Спачатку гулялі кожны з кожным, у тым ліку і калегі па камандзе. Лепшы вынік тут са слонімскай каманды быў у дзейснага чэмпіёна Уладзіміра Літвіна, які агулам набраў 8 ачкоў з 11 і заняў трэцяе месца сярод 12 шахматыстаў.
Другое месца Дзятлава
Астатнія слонімцы згулялі слабей. Добрую гульню паказаў 82-гадовы слонімскі шахматыст Юрась Чайкоўскі, але яму крыху не хапіла часу — кожнаму ўдзельніку давалася 10 мінут на партыю.
Трэцяе месца Слонім
Першае месца заняў аматар шахмат з Ліды, набраўшы 10,5 ачка.
Турнірная табліца
Другое і трэцяе месцы дзялілі таксама аматар шахмат з Ліды і слонімец Уладзімір Літвін, якія набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках Літвін застаўся на трэцім месцы.
Да ўвагі
10 ліпеня аматары шахмат збіраюцца ў Слоніме ў шахматным клубе на вуліцы Я.Купалы, 5 (фотастудыя “Кантрабас”) на чарговую гульню. Запрашаюцца да ўдзелу аматары шахмат з 12.00 да 15.00.
Фота з архіва Уладзіміра Літвіна