На месцы ДТЗ у Гродне
08.18 раніцы 4 ліпеня ў Гродне на праспекце Касманаўтаў пацярпела 24-гадовы пешаход, паведамляе ДАІ.
Пешаходны пераход
51-гадовы таксіст на “Шкодзе” выязджаў з вуліцы Захарава і пры павароце налева не ўступіў дарогу дзяўчыне, якая пераходзіла вуліцу злева направа па ходу руху таксі.
Пры ўдары машынай пешаход атрымала пералом пляча і была шпіталізавана ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ