На месцы аварыі
Раніцай 7 ліпеня на вуліцы Малахава ў Лідзе адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў малалетні ўдзельнік руху, паведамляе ДАІ.
23-гадовы таксіст на “Фольксвагене”здзейсніў наезд на 11-гадовага хлопчыка, які на самакаце перасякаў праезджую частку дарогі справа налева па ходу руху аўтамабіля.
Таксі на скрыжаванні
У выніку здарэння пешаход шпіталізаваны з траўмамі ў дзіцячае хірургічнае аддзяленне Лідскай бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ