Запланаваны велапрабег
“На беразе ракі Нёман ва ўрочышчы Міхайлаўка адбудзецца незабыўны арт-пікнік “На хвалях Нёмана”. 10 ліпеня гэта месца стане вялікай сцэнічнай пляцоўкай, на якой кожны знойдзе сабе занятак. У праграме свята музычна-тэтралізаванае прадстаўленне, паказальныя выступы супрацоўнікаў выратавальнай станцыі і супрацоўнікаў Мастоўскага РАНС, велапрабег”, — распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў мясцовым цэнтры культуры.
Гасцей свята ў гэты дзень чакае таксама заплыў “на чым патрапіць”, конкурс па лову рыбы і спаборніцтва па прыгатаванню юшкі. Запланаваны таксама выступленні кавер-групы “Beverly Hills».
Цягам дня будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка, фудкорты. Удзельнікам арт-пікніка прапануюць паслугі лазні і спа, катанне на чаўне і фітнэс на свежым паветры, адзначаецца ў паведамленні.
Фота БЕЛТА