На месцы аварыі
Каля пяці гадзін раніцы 10 ліпеня адбылася аварыя на аўтадарозе Гродна – Адэльск у Гродзенскім раёне, у якой пацярпела 38-гадовая жанчына, паведамляе ДАІ.
40-гадовы кіроўца таксі “Рэно” выязджаў на аўтадарогу Гродна – Адэльск з боку садовага таварыства “Нафтавік-Навінкі”, не справіўся з кіраваннем і апынуўся ў кювеце.
Скрыжаванне
У выніку ДТЗ 38-гадовая пасажырка на пярэднім сядзенні атрымала траўму носа і была шпіталізавана ў бальніцу. Жанчына не была прышпілена пасам бяспекі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ваша бяспека пачынаецца з паса бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ