Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся два пажары і ў Лідскай бальніцы ноччу 10 ліпеня памерла пенсіянерка, якая атрымала апёкі на пажары 5 ліпеня, паведамляе МНС.
Днём 9 ліпеня ў вёсцы Лаздуны-2 Іўеўскага раёна гарэў неэксплуатуемы сенасклад. У выніку пажару знішчаны дах на плошчы 90 кв. м. і ўяздныя вароты.
Таксама днём 9 ліпеня ў горадзе Бярозаўка на вуліцы Маякоўскага гарэў легкавік. Агнём пашкоджана ўнутраная абшыўка багажніка і лакафарбавае пакрыццё правага задняга крыла.
Прычыны пажараў высвятляюцца.