За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбыліся два пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 10 ліпеня паступіла паведамленне пра пажар у сталярным цэху ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У выніку пажару ў цагляным будынку цэха агнём пашкоджаны 10 дрэваперапрацоўчых станкоў і шыферны дах на плошчы 40 кв. метраў.
У Смаргоні на вуліцы Чыгуначнай у гэты дзень загарэўся перасоўны кампрэсар. Агнём знішчана абсталяванне кампрэсара.
Прычыны пажараў высвятляюцца.