Пасля сутыкнення
У мінулую суботу ў 13.45 у Лідзе адбылася аварыя на скрыжаванні вуліц 8 сакавіка і Чарняхоўскага, у якой пацярпела пасажырка легкавіка, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
35-гадовы кіроўца легкавіка “Заз Форза” рухаўся ў накірунку праспекта Перамогі, выехаў на скрыжаванне на забаронны сігнал светлафора і сутыкнуўся з легкавіком “Рэно”, які паварочваў налева.
У выніку аварыі 56-гадовая пасажырка “Рэно” шпіталізавана ў бальніцу з закрытым пераломам ключыцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ