Не раз'ехаліся
У мінулы аўторак у 11.15 грузавік “Рэно” рухаўся па аўтадарозе “Маладзечна – Смаргонь” у бок Смаргоні, калі на 34-кіламетры ў грузавіку лопнула пярэдняя левая рэссора падвескі, у выніку чаго 38-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з сустрэчным легкавіком “Пежо”, паведамляе ДАІ.
Аварыя на роўнай дарозе
У выніку аварыі 65-гадовы кіроўца легкавіка з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.
Абодва ўдзельнікі ДТЗ — жыхыры Мінскай вобласці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ